Вы тут

11 снежня беларускі рубель патаннеў адносна ўсіх асноўных валют

БЕЛТА

11 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,1134 да 2,1143 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,3388 да 2,3436 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3269 беларускага рубля (у аўторак — 3,323).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,11%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.