11 ліпеня ў Беларусі знізіліся курсы долара, еўра і расійскага рубля

11 ліпеня ў Беларусі знізіліся курсы долара, еўра і расійскага рубля

У панядзелак, 11 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 2,0124 да 2,0120 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,2279 рубля да 2,2190, 100 расійскіх рублёў у пятніцу каштавалі 3,1361, а сёння — 3,1342 беларускага рубля.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,15%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 8 ліпеня, курс долара павысіўся з 2,0121 рубля да 2,0124, курс еўра знізіўся — з 2,2290 рубля да 2,2279.

Беларусы сёлета прадалі валюты на $634 млн больш, чым купілі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі