11 кастрычніка ў Маскве пройдуць беларуска-расійскія “газавыя” перамовы

11 кастрычніка ў Маскве пройдуць беларуска-расійскія перамовы па ўмовах пастаўкі газу ў 2008 годзе. Паводле паведамлення афіцыйных крыніц, з беларускага боку ў іх прымуць удзел міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц і генеральны дырэктар "Белтрансгазу" Уладзімір Маёраў.
Падчас перамоў таксама плануецца абмеркаваць пытанні пастаўкі ў Беларусь расійскага газу да канца гэтага года. Нагадаем, кошт на газ для Беларусі вызначаецца ў адпаведнасці з кантрактам, які быў падпісаны беларускім урадам і кампаніяй "Газпром" 31 снежня 2006 года.

У дакуменце прапісаная формула разліку кошту за газ. Згодна з кантрактам, да 2011 года кошт на газ для Беларусі дасягне еўрапейскага ўзроўня. На сёлета кошт вызначаны ў 100 долараў за 1 тысячу кубаметраў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі