10:56 КДБ вылоўлівае “шэрыя” мабільнікі

У Брэсце распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні двух кантрабандыстаў. Яны займаліся незаконным увозам у нашу краіну мабільных тэлефонаў з Польшчы. Днямі жыхары Жабінкі і Кобрына былі затрыманыя супрацоўнікамі КДБ. Падчас дагляду ў іх знайшлі 62 дарагіх мабільныя тэлефоны, якія былі ўвезеныя без мытнага афармлення.

Высветлілася, што толькі за апошнія сем месяцаў адзін з затрыманых задэклараваў на польскай мытні на сябе і на сваіх спадарожнікаў «мабільнікаў» на суму больш за 209 мільёнаў рублёў. Беларускім мытнікам пра іх нічога не было вядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі