10 верасня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер

10 верасня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер

У суботу, 10 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень — парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 2-9 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны будзе 10-12 цяпла. Удзень прагназуецца +10...+17, месцамі па Беларусі паветра прагрэецца да 19 са знакам "плюс".

У сувязі з надзвычайнай пажарнай небяспекай на большай частцы Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне і чырвоны ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі