Вы тут

10 сутак за графіці на асфальце: размова з музыкам Максімам Субачам

Максім Субач / Еўрарадыё

Гісторыя музыкі гуртоў TonqiXod і Subtonans Максіма Субача не незвычайная для цяперашняй Беларусі: Максім прапаў, потым знайшоўся ў РУУС, затым патрапіў у ізалятар на Акрэсціна. А ўсё таму, што маляваў палітычнае графіці на асфальце ля прыпынку грамадскага транспарта. А яшчэ праваахоўнікі апублікавалі з Максімам відэа. Дыялог там такі:

— Я добрапрыстойны грамадзянін.

— А навошта пісалі, калі вы добрапрыстойны грамадзянін, прабачце...

— А хіба тут ёсць супярэчнасць? Хацеў выразіць сваю думку.

— У палову трэцяй на асфальце?

— Ну, па-іншаму не атрымліваецца.

Пасля "дзесяці згубленых сутак" Максіма адпусцілі. Як быць "палітычным" на Акрэсціна і не ведаць, што адбываецца на волі? У жывым эфіры Еўрарадыё Максім распавядае пра свае прыгоды. 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.