У суботу, 10 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, па Гомельскай вобласці — з дажджом. Сіноптыкі ў сувязі з гэтым абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 0...-6, удзень прагназуюць ад 4 марозу да 2 цяпла.