10 чэрвеня па мінскіх вуліцах пройдзе працэсія вернікаў-каталікоў

10 чэрвеня па мінскіх вуліцах пройдзе «працэсія Божага Цела». Яна традыцыйна пачынаецца набажэнствам а 9-й гадзіне каля касцёла святога Роха на Залатой Горцы. Вернікі-каталікі пройдуць па вуліцы Казлова, ходніках праспекта Незалежнасці, вуліцах Берсана, Валадарскага, Інтэрнацыянальнай да Архікафедральнага касцёла на плошчы Свабоды.

На час «працэсіі Божага Цела» ва ўсіх касцёлах сталіцы адменены іншыя набажэнствы. Прынята лічыць, што праз гэтую незвычайную акцыю Ісус Хрыстос блаславіць усіх жыхароў горада і нашай краіны.

БелаПАН 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі