З'явіўся зменены расклад ЦТ у Беларусі

З'явіўся зменены расклад ЦТ у Беларусі

З'явіўся зменены расклад цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі. 21 траўня яго апублікавала Міністэрства адукацыі. Адзначаецца, што абітурыентам, якія падчас рэгістрацыі на ЦТ (яна завершыцца 1 чэрвеня) "ужо атрымалі пропускі да пацверджання новага графіка... абменьваць іх не спатрэбіцца". Ім прапануецца арыентавацца на табліцу адпаведнасці дат, якія пазначаны ў прапусках, і новых дат правядзення ЦТ. Абітурыенты мусяць прыбыць на цэнтралізаваным тэставанні "у адпаведнасці з новымі датамі", падкрэсліваюць чыноўнікі.

Новыя даты наступныя: ЦТ па беларускай мове прызначана на 25 чэрвеня, па рускай мове — на 26 і 27 чэрвеня, па грамадазнаўстве — на 29 чэрвеня, па матэматыцы — на 1 і 2 ліпеня, па біялогіі — на 4 ліпеня. Цэнтралізаванае тэставанне па замежнай мове (англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, кітайскай) можна будзе здаць 6 ліпеня, па хіміі — 8 ліпеня, па фізіцы — 10 ліпеня, па гісторыі Беларусі — 12 ліпеня, па геаграфіі — 14 ліпеня, па сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 16 ліпеня.

З'явіўся зменены расклад ЦТ у Беларусі
@MinobrofBelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі