Выпускныя іспыты ў школах пройдуць з 1 па 9 чэрвеня

Выпускныя іспыты ў школах пройдуць з 1 па 9 чэрвеня

Міністэрства адукацыі вызначыла, што выпускныя іспыты ў школах пройдуць сёлета з 1 па 9 чэрвеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства са словаў начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Святланы Уклейка

выпускнікі 9-х класаў будуць здаваць іспыты 2, 4 і 9 чэрвеня. Яны напішуць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама выканаюць кантрольную работу па матэматыцы.

Адзінаццацікласнікі будуць здаваць выпускныя іспыты 1, 3 і 5 чэрвеня. Іх чакае пераказ па беларускай або рускай мове (на выбар), кантрольная работа па матэматыцы, а таксама вусныя іспыты па гісторыі Беларусі і замежнай мове.

Дарэчы, для правядзення пісьмовых выпускных іспытаў Мінадукацыі вызначае адзіныя дні. А вось канкрэтны расклад з указаннем, у які дзень і які менавіта навучальны прадмет будуць здаваць выпускнікі, складаюць самі школы, гімназіі або ліцэі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі