З'явіўся сайт "Застанься Дома": вайскоўцаў з РБ агітуюць не ваяваць ва Украіне

З'явіўся сайт "Застанься Дома": вайскоўцаў з РБ агітуюць не ваяваць ва Украіне

Валанцёры за ноч зрабілі сайт для грамадзянаў Беларусі — "Застанься Дома". На ім выкладзеныя аргументы, чаму беларускім вайскоўцам лепш пайсці пад трыбунал на радзіме, чым падтрымаць расійскую армію ў агрэсіі супраць Украіны.

Беларусаў заклікаюць "зрабіць выбар на карысць міру і сяброўства".

"Ніхто не заслугоўвае смерці ў штучнай вайне палітыкі і амбіцый супраць нявінных людзей, пішуць стваральнікі сайта. — Украіна будзе абараняць сваю незалежнасць, таму кожны, хто прыйдзе ў наш дом са зброяй, будзе ліквідаваны".

На сайце расказваецца пра вайну ва Украіне: пра страты мірнага ўкраінскага насельніцтва, расійскіх вайскоўцаў, пра разбурэнні ўкраінскіх гарадоў.

Ужо 4 сакавіка сайт перастаў адкрывацца ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі