З'явіліся падрабязнасці здарэння ў офісе МТС

У Мінску адбылося здарэнне ў офісе МТС. Спачатку паведамлялася, што гэта адбылося ўначы і што офіс быў абрабаваны. Зламыснікаў неўзабаве затрымалі міліцыянеры.

Аднак, як інфармуе БЕЛТА, насамрэч здарэнне адбылося а 19-й гадзіне 20 студзеня. Як распавёў Юрый Міронаў, вядучы спецыяліст па сувязях х грамадскасцю МТС, мужчыны разглядалі адзін з смартфонаў, які знаходзіўся на адкрытай вітрыне. Пасля адзін з іх узяў смартфон, спрацавала сігналізацыя.

Супрацоўнікі салона не змаглі спыніць зламыснікаў, якія ўцяклі. Дарэчы, смартфон знайшлі, ён не пашкоджаны. Міліцыя абяцае яго ў бліжэйшы час вярнуць аператару.

Інфармацыя пра гучныя разбойныя напады апошнім часам часта гучыць у СМІ. Увечары 20 студзеня мужчына напаў на краму Ziko ў Мінску. Ён параніў нажом прадаўца. Пазней з'явілася фота падазраванага, яго аб'явілі ў вышук.

Напад на прадаўца ў мінскай ювелірнай краме Ziko (фота, відэа) Новыя падрабязнасці нападу на ювелірную краму ZIKO ў Мінску (фота, відэа)

19 студзеня з'явілася відэа нападу на дзяўчыну каля станцыі метро "Пятроўшчына". Яна спрабавала ўцячы, але злачынца дагнаў дзяўчыну, адабраў сумачку і ўцёк. Яго таксама шукаюць.

Як у Мінску каля станцыі метро "Пятроўшчына" абрабавалі дзяўчыну (відэа)

1 кастрычніка 2014 года ў Мінску адбыўся самы гучны за апошні час напад на абменны пункт. Нападнік браў у закладнікі касірку.

Касірка-закладніца вызваленая, нападнік "нейтралізаваны" (фота, відэа)

Пазней стала вядома, што ў таго, хто нападаў быў пнеўматычны пісталет. Ці можна яго адрозніць ад сапраўднага? Еўрарадыё спрабуе разабрацца.

Захоп закладніцы ў Мінску: Ці можна адрозніць пнеўматыку ад баявой зброі? Касірка з абменніка пра налётчыка: Думаеце, ён мне даў да зброі дакрануцца!

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі