З'явіліся новыя фота разбуранага Бахмута

Разбураны Бахмут / Канстанцін і Улада Ліберавы
Разбураны Бахмут / Канстанцін і Улада Ліберавы

Агенцтва "УНІАН" публікуе актуальныя здымкі разбуранага Бахмута. Баі за горад, нагадаем, ішлі больш за паўгода. Баявыя дзеянні тут пачаліся 1 жніўня 2022 года, калі расійскія вайскоўцы нанеслі масіраваныя ўдары па населеных пунктах на поўдзень і паўднёвы ўсход ад горада. З расійскага боку за Бахмут білася прыватная вайсковая кампанія Яўгена Прыгожына "Вагнер". Паводле яго слоў, яго армія страціла ў бітве за горад 10 тысяч чалавек, каля 20% асабовага складу ПВК.

У канцы траўня заходняя прэса паведаміла, што горад знаходзіцца пад расійскім кантролем. Увесь гэты час тут ішлі баі. Мясцовыя ўлады казалі, што да пачатку 2023 года Бахмут быў разбураны больш чым на 60%, а да траўня — практычна цалкам.

"Людзі, якія жылі ў гэтых дамах, цяпер разбураных дашчэнту, страцілі ўсё. Іх родны горад сцерлі з твару зямлі. Няма нічога. Застаўся толькі рускі свет. Такі, як ён ёсць", — падпісалі фота аўтары здымкаў Канстанцін і Улада Ліберавы.  

Напярэдадні ўкраінскія вайскоўцы паведамілі, што ў раёне Бахмута намеціўся прагрэс.

Появились новые фото разрушенного Бахмута
Появились новые фото разрушенного Бахмута

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі