З'явіліся фота з палігона пад Белгарадам, дзе адбылася страляніна. 18+

Палігон пад Белгарадам пасля страляніны / The Insider
Палігон пад Белгарадам пасля страляніны / The Insider

У выніку страляніны на палігоне ў Белгарадскай вобласці Расіі загінулі як мінімум 11 вайскоўцаў. Яшчэ 15 параненыя і дастаўленыя ў лякарні. Здарэнне адбылося 15 кастрычніка. Цяпер з’віліся фота з месца падзеі.

З'явіліся фота з палігона пад Белгарадам, дзе адбылася страляніна. 18+
Погибшие на полигоне под Белгородом после стрельбы / The Insider

Мінабароны РФ называе здарэнне тэрактам, але з нефармальных крыніцаў стала вядома, што стралялі саслужбоўцы. Усё адбылося падчас заняткаў па стральбе, у якіх удзельнічалі мабілізаваныя рэзервісты. Дваіх вайскоўцаў, якія адкрылі агонь, Расія называе грамадзянамі адной з краінаў СНД. Расійскія праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што стралялі выхадцы з Таджыкістана. Яны былі таксама забітыя. З нефармальных крыніцаў стала вядома, што канфлікт у падраздзяленні здарыўся на глебе рэлігіі.

У верасні ўлады Расіі вырашылі даваць расійскае грамадзянства ў спрошчаным парадку замежнікам, якія заключылі кантракт на службу ва ўзброеных сілах Расіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі