Зняволеным у Расіі пагражаюць новымі справамі за адмову ехаць на вайну

Зняволеныя ў калоніі ў РФ / kommersant.ru
Зняволеныя ў калоніі ў РФ / kommersant.ru

Зняволеным у Расіі пагражаюць новымі справамі за адмову ехаць на вайну ва Украіну, піша @agentstvonews. Праваабаронцам і юрыстам, з якімі паразмаўляла выданне, вядомыя факты аказання ціску на іх у калоніях Самарскай і Растоўскай абласцей, Краснадарскага краю, на Паўночным Каўказе. Зняволеных прымушаюць уступаць у склад "вагнераўцаў".

"Прыязджаюць аператыўнікі МУС або ФСБ, абяцаюць падняць старыя справы 10-20-гадовай даўніны, па якіх тэрмін даўнасці ўжо прайшоў, палохаюць, што будуць заводзіць справы па тых, хто адмаўляецца ісці на вайну", — распавяла юрыст Яна Гельмель.

Праваабаронца Аксана Асауленка ведае пра выпадак у калоніі Пермскага края, дзе зняволенага, якому да вызвалення заставалася пяць месяцаў, прымусілі далучыцца да "вагнераўцаў". Найбольш актыўны набор ідзе ў калоніях рэгіёнаў, якія знаходзяцца недалёка ад украінскай мяжы. У следчых ізалятарах арыштаваным пачалі прапаноўваць уступіць у ПВК "Вагнер", абяцаючы пры гэтым закрыць крымінальныя справы.

Мяркуецца, што новыя метады вярбоўкі зняволеных у РФ абумоўлены ўсё меншай колькасцю людзей, гатовых заключыць кантракт з ПВК. Прычынай такой з'явы стала інфармацыя пра колькасць забітых і параненых сярод зняволеных, якія раней пагадзіліся адправіцца на вайну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі