З'явілася відэа з вызваленай украінскімі вайскоўцамі Балаклеі

З'явілася відэа з вызваленай украінскімі вайскоўцамі Балаклеі

З'явілася відэа з вызваленай украінскімі вайскоўцамі Балаклеі ў Харкаўскай вобласці. За двое сутак яны прарваліся на глыбіню да 50 кіламетраў, вызвалілі ад расійскіх акупантаў больш за 20 населеных пунктаў.

Як піша ўкраінскі вайсковы журналіст Юрый Бутусаў, нечакана высокія тэмпы наступу ўкраінскага войска не змагла стрымаць расійская армія, якая мае перавагу ва ўсіх відах баявой тэхнікі, авіяцыі і боепрыпасаў. "Выдатны поспех, — адзначае ён. — Глыбіня прарыву можа азначаць, што расійская армія ў Ізюме трапіла ў аператыўнае акружэнне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі