З'явілася відэа, як у цэнтры Гродна Ford абганяў аўтобус і перакуліўся
З'явілася відэа, як раніцай 4 верасня ў цэнтры Гродна Ford абганяў аўтобус, зачапіў яго, адляцеў на тратуар і перакуліўся. Пры гэтым пашкодзіў сцяну дома. Пашкоджанні атрымалі і легкавік, і аўтобус, інфармуе newgrodno.by.
Ніхто сур'ёзных траўмаў не атрымаў. На шчасце, на тратуары ў той момант не было людзей. Вядома, што легкавіком кіраваў 24-гадовы хлопец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
newgrodno.by