З'явілася відэа, як маршрутка з людзьмі наляцела на бетонныя блокі

З'явілася відэа, як маршрутка з людзьмі наляцела на бетонныя блокі

З'явілася відэа, як маршрутка з людзьмі наляцела на бетонныя блокі. У ДТЗ у Валожынскім раёне, якое адбылося ўвечары 18 кастрычніка на трасе Мінск — Гродна, загінулі 2 чалавекі (66-гадовая жанчына і 71-гадовы мужчына, які памёр у бальніцы), 14 чалавек, у тым ліку і кіроўца, шпіталізаваныя. Сярод пацярпелых двое дзяцей ва ўзросце 5 і 11 гадоў і цяжарная жанчына. Траіх чалавек з валожынскай бальніцы адвезлі ў бальніцу ў Маладзечна, адну пацярпелую — у Мінск.

Як інфармуе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, аварыя адбылася на ўчастку трасы, на якім адбываўся рамонт. Хуткасць там абмежаваная да 50 км/г. Мяркуецца, што хуткасць, з якой рухаўся Mercedes-Benz Sprinter, была значна большая. Да таго ж у той момант нешта адцягнула ўвагу 46-гадовага кіроўцы. У дачыненні яго распачалі крымінальную справу, артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі