З’явілася відэа са Станькава, дзе адбыўся выбух у былым будынку вайсковай часткі

З’явілася відэа са Станькава, дзе адбыўся выбух у былым будынку вайсковай часткі

З’явілася відэа са Станькава ў Дзяржынскім раёне, дзе ўдзень 23 сакавіка адбыўся выбух у былым будынку вайсковай часткі. Пасля гэтага частка аднапавярховага цаглянага дома абрынулася. Вядома, што пацярпелі два чалавекі. 30-гадовы мужчына шпіталізаваны з пераломам галёнкі.

На месцы працуюць следчыя, выбухатэхнікі, ратавальнікі, кінолагі. Разбіраліся завалы. Высвятляюцца прычыны здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі