З'явілася відэа чарговага "пакарання смерцю кувалдай" былога зняволенага

44-гадовы Дзмітрый Якушчанка да вярбоўкі ў ПВК "Вагнер" адбываў 19-гадовы тэрмін / Скрыншот з відэа
44-гадовы Дзмітрый Якушчанка да вярбоўкі ў ПВК "Вагнер" адбываў 19-гадовы тэрмін / Скрыншот з відэа

З'явілася відэа чарговага "пакарання смерцю кувалдай" былога зняволенага, піша @astrapress. На гэты раз нібыта быў забіты ўраджэнец Крыма 44-гадовы Дзмітрый Якушчанка (так сябе назваў на відэа мужчына), які служыў у ПВК "Вагнер", трапіў ва ўкраінскі палон і там даў інтэрв'ю.

Якушчанка быў завербаваны ў шэрагі "вагнераўцаў" у адной з калоній Саратаўскай вобласці РФ (асуджаны ў 2019-м, у яго быў тэрмін 19 гадоў зняволення за забойства і разбой). Праз чатыры дні ён уцёк на ўкраінскі бок. У лістападзе 2022-га ў інтэрв'ю сказаў, што ад пачатку планаваў так зрабіць. 

Як былы зняволены трапіў у рукі "вагнераўцаў", невядома. Летась падобная сітуацыя была з былым зняволеным Яўгенам Нужыным. Ён таксама трапіў ва ўкраінскі палон, даў інтэрв'ю, а пасля апынуўся ў руках "вагнераўцаў", быў пакараны смерцю кувалдай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі