Вы тут

З'явілася магчымасць зазірнуць на станцыі мінскага метро будучыні

Станцыя метро "Камароўская" / minsknews.by

З'явілася магчымасць зазірнуць на станцыі мінскага метро будучыні. Гэта — "Пярэспа", "Праспект Пераможцаў", "Камароўская" і "Плошча Бангалор". Іх плануюць пабудаваць на трэцяй лініі да 2028-2029 гадоў. Праектная дакументацыя ўжо зацверджаная.

"Пярэспа" запланаваная на праспекце Машэрава ў раёне вуліцы Крапоткіна. У станцыі "Праспект Пераможцаў" ёсць і іншая працоўная назва — "Прафсаюзная".

Цікава, адкуль праектыроўшчыкі ведаюць, што на "Плошчы Бангалор" у 2028 годзе будзе рэкламавацца Prada? Звяртае ўвагу таксама невялікая колькасць людзей на станцыях і адсутнасць у іх ахоўных масак. COVID-19 да таго часу будзе пераможаны?

"Пярэспа" / minsknews.by
"Праспект Пераможцаў" / minsknews.by
"Плошча Бангалор" / minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.