З'явілася інтэрактыўная карта падвозу вады ў Мінску

З'явілася інтэрактыўная карта падвозу вады ў Мінску

З'явілася інтэрактыўная карта падвозу вады ў Мінску. Яна змешчана на сайце Мінгарвыканкама. Там можна адшукаць актуальныя адрасы знаходжання аўтацыстэрн з вадой. На карце выкарыстоўваюцца тры колеры: сіні — цыстэрны з вадой, жоўты — цыстэрны часова адсутнічаюць, зялёны — ратавальнікі з пітной вадой. Падкрэсліваецца, што інфармацыя на карце змяняецца ў рэжыме рэальнага часу. Раней карту падраздзяленняў МНС, дзе можна набраць пітной вады, стварылі ратавальнікі.

Жыхары Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў сталіцы сталі скардзіцца на няякасную ваду з непрыемным пахам раніцай 24 чэрвеня. Ваду з-пад крана піць нельга, а ў чым прычына, ёсць розныя версіі (у тым ліку і патрапленне нафтапрадуктаў). Справай ужо займаецца Аляксандр Лукашэнка, раней ёй зацікавілася Генпракуратура. У згаданых раёнах жыве 770 тысяч чалавек. Ёсць факты звяртання мінчукоў па меддапамогу пасля ўжывання вады. З серады туды накіроўваюць аўтацыстэрны з пітной вадой, каля якіх стаяць вялізныя чэргі. У мясцовых крамах раскупілі пітную ваду. "Мінскводаканал" заклікае жыхароў Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў зліваць ваду (абяцаецца пераразлік), паколькі сеткі ачышчаюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі