З'явілася інфармацыя пра смерці ад каранавіруса ў Мінску і Віцебску

З'явілася інфармацыя пра смерці ад каранавіруса ў Мінску і Віцебску

З'явілася інфармацыя пра смерці ад каранавіруса ў Мінску і Віцебску. Як паведамляе TUT.by, у Віцебскім абласным клінічным спецыялізаваным цэнтры 2 красавіка памёр 70-гадовы вайсковы пенсіянер Уладзімір Сідараў. У яго быў станоўчы тэст на каранавірусную інфекцыю COVID-19. Пяць дзён мужчына быў у рэанімацыі на штучнай вентыляцыі лёгкіх. У жонкі Сідарава таксама каранавірус, яна шпіталізавана ў інфекцыйнай бальніцы.

У 2-й гарадской клінічнай бальніцы сталіцы памерла 67-гадовая Вольга Дзеравянка. Як паведамляе nn.by, у яе тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік. 65-гадовы муж жанчыны знаходзіцца на каранціне ў Мінскім анкалагічным цэнтры.

Па афіцыйных звестках на чацвер у Беларусі было 300 выпадкаў каранавіруса і 4 смерці. Колькі памерлых на сённяшні дзень, спадзяемся, паведаміць Міністэрства аховы здароўя. Тэлеканал АНТ у пятніцу перадаў звесткі, верагодна агучаныя Аляксандрам Лукашэнкам, пра 351 выпадак COVID-19, да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх падключана 16 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі