Зяленскі заявіў, што ў яго "працоўныя стасункі" з Залужным

Валерый Залужны

Валерый Залужны / facebook.com/CinCAFU

19 снежня на вялікай прэс-канферэнцыі ў Кіеве ва ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага спыталі, ці існуе ў яго канфлікт з Валерыем Залужным, галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны. Зяленскі заявіў, што ў яго "працоўныя стасункі" з Залужным.

"Навошта камусьці дапамагаць развіваць гэтую тэму? Ён павінен адказваць за вынікі на полі бою, разам з Генштабам... Я лічу, што быць галоўнакамандуючым — гэта гонар, што быць прэзідэнтам — гэта гонар. Могуць быць складаныя асабістыя адносіны, але Украіна гэта не пра асабістае... Чакаю [ад Залужнага] вельмі канкрэтных рэчаў на полі бою. Хачу бачыць дэталі", — дадаў ён.

На працягу апошніх месяцаў заходнія СМІ пачалі паведамляць аб сур'ёзным канфлікце паміж прэзідэнтам Украіны і галоўнакамандуючым УСУ Валерыем Залужным. Нібыта Уладзімір Зяленскі раздражнёны папулярнасцю Залужнага і яго інтэрв'ю, у якіх ён заявіў аб тупіку на фронце і пераходзе да пазіцыйнай вайны. Прадстаўнікі ўкраінскай улады адмаўляюць, што такі канфлікт мае месца.

Зяленскі не адказаў на пытанне, ці збіраецца ён памяняць вайсковае кіраўніцтва. На прэс-канферэнцыі ўкраінскі прэзідэнт заявіў, што Генштаб прапанаваў дадаткова мабілізаваць 450-500 тысяч чалавек, але ён такога рашэння дагэтуль не прыняў. А закон аб мабілізацыі жанчын не падпіша.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі