Праслухоўка, якую знайшлі ў кабінеце ў Залужнага, не працавала — СБУ

Валеры Залужны

Валеры Залужны / facebook.com/CinCAFU

Служба бяспекі Украіны адкрыла крымінальную вытворчасць па факце выяўлення прылады для праслухоўвання ў адным з памяшканняў, дзе працуе галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны. У СБУ настойваюць, што гаворка ідзе не аб кабінеце Залужнага, а аб "адным з памяшканняў, якое магло ў будучыні выкарыстоўвацца ім для працы". Там таксама адзначылі, што прыстасаванне знаходзілася ў непрацоўным стане. Ні сродкаў назапашвання інфармацыі, ні сродкаў узмоцненай перадачы побач з прыладай знойдзена не было.

Рэсурс "РБК-Украіна" раней паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што прылада для счытвання інфармацыі "была выраблена з элементаў неўстаноўленага ўзору, што не дазваляе ідэнтыфікаваць усталёўшчыка".

Сітуацыю пракаментавала і экс-намесніца кіраўніка Мінабароны Украіны Ганна Маляр. Паводле яе слоў, уцечкі сакрэтнай інфармацыі са штабоў ва Украіне раней ужо былі. "Тое, што ў нас ёсць слівы сакрэтнай інфармацыі, скажам, са штабоў — так. Ваенная таямніца ўжо не раз станавілася публічнай",напісала яна ў Тэлеграм. Аб якіх менавіта выпадках ідзе гаворка, Маляр не ўдакладніла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі