Зяленскі ўсё ж мае намер звольніць Залужнага — Financial Times

Валерый Залужны

Валерый Залужны / facebook.com/CinCAFU/

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўсё ж мае намер звольніць галоўнакамандуючага УСУ генерала Валерыя Залужнага, піша Financial Times са спасылкай на неназваныя крыніцы. Чуткі пра звальненне Залужнага ў чарговы раз з'явіліся ў панядзелак і былі абвергнуты. Брытанскае выданне працягвае гэтую тэму. Яно сцвярджае, што 29 студзеня ўкраінскі прэзідэнт сустракаўся з Валерыем Залужным і прапанаваў яму новую пасаду — дарадцы, але той адмовіўся. Крыніцы FT сцвярджаюць, што ў Офісе прэзідэнта Украіны рашэнне ўжо прынятае, пра што і было паведамлена генералу. Розгалас у СМІ нібыта прымусіў Зяленскага ўзяць паўзу, магчыма, да "крытычнага моманту вайны".

Выданне адзначае, што дачыненні Уладзіміра Зяленскага і Валерыя Залужнага напружаныя з мінулага года. Мяркуецца, што з-за павелічэння папулярнасці генерала не толькі ў войску, але і ў грамадстве. І адстаўка магла б выклікаць абурэнне і "вельмі негатыўна паўплываць на армію". Таксама звальненне Залужнага можа "нерваваць заходніх партнёраў" Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі