Зяленскі ўпэўнены, што вагнераўцы не атакуюць Украіну з тэрыторыі Беларусі

Лагер пад Асіповічамі, які, па некаторых дадзеных, пабудавалі для ПВК "Вагнер" / CNN
Лагер пад Асіповічамі, які, па некаторых дадзеных, пабудавалі для ПВК "Вагнер" / CNN

Атакі ПВК "Вагнер" на Украіну з тэрыторыі Беларусі не будзе, перакананы ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Пра гэта ён заявіў у інтэрвью ABC News. На думку Зяленскага, уладальнік "Вагнера" Яўген Прыгожын стаў палітычнай фігурай. І галоўнай яго мэтай стала "умацаваць сваё становішча ў Расіі". Пры гэтым украінскі прэзідэнт прызнаўся, што не ведае, чаму Прыгожын раптам спыніўся на падыходзе да Масквы. Але мяцеж Прыгожына паказаў слабасць цяперашняй расійскай улады, а таксама тое, што ў каманды Уладзіміра Пуціна фактычна няма сіл унутры краіны, здольных абараніць грамадзянскае насельніцтва.

Са слоў Зяленскага, у яго "ёсць сігнал, што можа быць яшчэ адзін мяцеж, рэвалюцыя". І ў Расіі "ёсць шмат людзей, якія маглі б такі мяцеж падтрымаць".

ABC News падкрэслівае, што размова з Зяленскім адбылася на фоне абмеркаванняў новай магчымай атакі на Украіну з тэрыторыі Беларусі. Спекуляцыі на гэтую тэму з'явіліся пасля паведамленняў аб сыходзе "Вагнера" ў Беларусь пасля няўдалага бунту. Да ўладжвання канфлікту тады падключылі Аляксандра Лукашэнку. У канцы мінулага тыдня Лукашэнка казаў заходнім журналістам, што Прыгожына ў Беларусі няма, "ён знаходзіцца ў Піцеры" , а вагнераўцы знаходзяцца ў сваіх лагерах тых, "дзе яны знаходзіліся пасля вываду з фронту на аднаўленне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі