Вы тут

Зяленскі прапануе выдаваць украінскія пашпарты прадстаўнікам дыяспары

Уладзімір Зяленскі / Reuters

Уладзімір Зяленскі прапанаваў выдаваць украінскае грамадзянства этнічным украінцам, якія жывуць за мяжой. Адпаведныя механізмы для гэтай працэдуры ён даручыў распрацаваць Міністэрству замежных спраў, паведамляе Громадське са спасылкай на Адміністрацыю прэзідэнта Украіны.

Таксама Зяленскі даручыў распрацаваць механізм спрошчанай выдачы грамадзянства Украіны людзям, якія церпяць ад парушэнняў правоў і свабод у сваіх краінах.

Гэтым крокам прэзідэнт Украіны адказаў на ўказ Уладзіміра Пуціна пра спрошчаны парадак прадастаўлення грамадзянства Расіі жыхарам Данбаса.