Вы тут

Зяленскі падтрымаў петыцыю аб увядзенні візавага рэжыму з Расіяй

"Неабходнасць узмацнення рэжыму кантролю" / pap.pl

Уладзімір Зяленскі падтрымаў петыцыю аб увядзенні візавага рэжыму з Расіяй. Украінскі прэзідэнт падзякаваў падпісантам за іх актыўную пазіцыю.

"На фоне поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ўзнятае пытанне з'яўляецца важным і надзённым, таму неабходнасць узмацнення рэжыму кантролю за ўездам грамадзян РФ на тэрыторыю Украіны падтрымліваю", напісаў Зяленскі.

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль атрымаў ліст з просьбай прапрацаваць гэтае пытанне.

Петыцыя была створана ў лютым 2022-га. Яна набрала больш за 25 тысяч галасоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.