Зяленскі ляціць у ЗША абмеркаваць дапамогу Украіне

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн, архіўнае фота

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн, архіўнае фота / АР

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі накіроўваецца ў ЗША, на заўтра, 12 снежня, запланавана яго сустрэча ў Белым доме з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Байдэна Карын Жан-П'ер. Паводле яе слоў, падчас гэтай сустрэчы прэзідэнт ЗША мае намер "падкрэсліць непахісную прыхільнасць Злучаных Штатаў да падтрымкі народа Украіны ў яго абароне ад жорсткага ўварвання Расіі". Зяленскі са свайго боку будзе казаць аб неабходнасці адзінства ЗША, Еўропы і свету ў падтрымцы Украіны, а таксама аб сумесных праектах па вытворчасці зброі і сістэм СПА.

Нагадаем, на мінулым тыдні рэспубліканцы заблакавалі ў Кангрэсе ЗША законапраект аб выдзяленні дапамогі Украіне і Ізраілю. Гаворка ішла аб выдзяленні Кіеву больш за 60 млрд долараў на закупку зброі і боепрыпасаў. Грошы, якія былі выдзелены раней, заканчваюцца.

Тым часам у ноч на панядзелак расіяне нанеслі чарговы ракетны ўдар па Кіеве. Паветраныя сілы Украіны паведамляюць, што збілі над сталіцай і наваколлем 8 ракет. Ад падзення абломкаў у Кіеве ўзнік пажар — гарэў недабудаваны будынак. Яшчэ адзін абломак упаў на газон, яшчэ адзін знайшлі на тэрыторыі магазіна-склада ў Дарніцкім раёне, але тут абышлося без пажару і пашкоджання будынкаў, расказаў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. Ёсць пацярпелыя. Іх чацвёра, медыкі аказалі ім дапамогу на месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі