Зяленскі дагэтуль не павіншаваў першых украінскіх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі

Начны зварот Уладзіміра Зяленскага
Начны зварот Уладзіміра Зяленскага

Уладзімір Зяленскі дагэтуль не павіншаваў украінскую праваабарончую арганізацыю "Цэнтр грамадзянскіх свабод", якой 7 кастрычніка прысудзілі Нобелеўскую прэмію міра. Свой традыцыйны вечаровы зварот прэзідэнт Украіны прысвяціў японскім тэрыторыям, акупаваным Расіяй. Ён правёў паралелі паміж расійскай палітыкай на ўсходзе і нападам на Украіну ў 2022 годзе.

Таксама ні слова пра сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі — беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага і расійскую праваабарончую арганізацыю "Мемарыял" — не сказалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Нобелеўскую прэмію міра за 2021 год атрымаў беларускі праваабаронца, заснавальнік "Вясны" Алесь Бяляцкі, а разам з ім расійскі цэнтр "Мемарыял" і ўкраінскі "Цэнтр грамадзянскіх свабод".. Рашэнне абвешчанае 7 кастрычніка ў Осла.

З 14 ліпеня 2021 года Бяляцкі знаходзіцца за кратамі ў Беларусі. Разам з ім зняволеныя яго калегі па "Вясне" Уладзь Лабковіч і Валянцін Стэфановіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі