Зяленскі адмовіўся адказваць на пытанне пра нафтабазу ў Белгарадзе

Зяленскі адмовіўся адказваць на пытанне пра нафтабазу ў Белгарадзе

Уладзімір Зяленскі не даў адказ на пытанне аб верталётным удары па нафтабазе ў Белгарадзе падчас інтэрв'ю амерыканскаму каналу Fox News.

"Я не абмяркоўваю мае загады ў якасці галоўнакамандуючага або кіраўніка дзяржавы. Ёсць рэчы, якімі я дзялюся толькі з вайскоўцамі, а яны паведамляюць мне”, — заявіў ён Fox News.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што "сёння слухаць гэтыя паведамленні пра тое, што нешта дзесьці там выбухае, пакуль ідзе вайна ва Украіне, — шчыра кажучы, непрафесійна пра гэта казаць”.

Раней Мінабароны і МЗС Украіны адмовіліся пацвярджаць ці абвяргаць датычнасць украінскіх узброеных сілаў да выбуху на нафтабазе ў Белгарадзе. Расійскі генерал Ігар Канашэнкаў на вечаровым брыфінгу заявіў, што нафтабаза была абстраляная з украінскіх верталётаў. Ён дадаў, што аб’ект не мае дачынення да расійскага войска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі