Зяць дапамагаў цешчы выгульваць яе сабаку і заадно вынес усе зберажэнні

Зяця часам прасілі дапамагчы з выгулам сабакі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Зяця часам прасілі дапамагчы з выгулам сабакі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У жыхаркі Магілёва з кватэры зніклі яе зберажэнні — амаль восем тысяч долараў. Яна доўга збірала гэтыя грошы і захоўвала ў шафе, расказалі ў міліцыі. Аператыўнікі мяркуюць, што грошы браў зяць жанчыны. Хлопцу 23 гады, раней у яго не было праблем з законам. А ў мінулым лістападзе ён бачыў гэтыя даляры, назіраў, як цешча пералічвала свае ашчаджэнні.

Хлопец "запомніў, дзе ляжаць наяўныя, і пасля пачаў забіраць па 200-300 долараў, калі прыходзіў да цешчы ў госці", кажуць у міліцыі. У яго быў ключ ад кватэры, бо ён перыядычна выгульваў сабаку цешчы. За чатыры месяцы зяць вынес з шафы ўсе грошы. Супраць хлопца распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі