Звольнены амбасадар Узбекістана ў Беларусі

Рахматула Назараў

Рахматула Назараў / sb.by

Прэзідэнт Узбекістана звольніў амбасадара ў Беларусі. "Праз абыякавае стаўленне да пытанняў прыцягнення інвестыцый і развіцця знешняга гандлю", — сказана ў паведамленні прэс-сакратара Шаўката Мірзіёева. Навіну заўважыла выданне Reformation.

Рашэнне было агучанае падчас селектарнай нарады 21 ліпеня. У прэс-рэлізе па выніках нарады інфармацыі пра адстаўку амбасадара няма. Але адзначаецца, што неабходна перагледзець дзейнасць дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Рахматула Назараў стаў амбасадарам Узбекістана ў Беларусі ў 2024 годзе. Перад тым ён працаваў у якасці дарадцы амбасады і Часовага паверанага ў справах.

Звальненне дыпламата адбылося на фоне гучнага скандалу з прыбыццём у Беларусь працоўных мігрантаў з Узбекістана. Яны былі незадаволеныя тым, што не атрымаюць заробку і ўмоваў, якія ім паабяцалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.