ЗША ўсклалі на КНДР адказнасць за кібератаку з выкарыстаннем WannaCry

ЗША ўсклалі на КНДР адказнасць за кібератаку з выкарыстаннем WannaCry

ЗША ўсклалі на КНДР адказнасць за кібератаку з выкарыстаннем WannaCry. У траўні 2017-га вірус-вымагальнік пашкодзіў больш за 300 тысяч камп'ютараў у 150 краінах свету (пацярпелі бальніцы, банкі, прадпрыемствы і ўстановы). Страты ацэньваюцца на мільярды долараў, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Абвінавачванні на адрас Паўночнай Карэі выказаў дарадца прэзідэнта Злучаных Штатаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі Томас Босерт у артыкуле, які з'явіўся ў газеце Wall Street Journal. Ён сцвярджае пра існаванне пераканаўчых доказаў, што за кібератакай стаяць структуры, звязаныя з кіраўніцтвам КНДР. Вялікабрытанія і кампанія Microsoft, нібыта, таксама трымаюцца такога меркавання. Босерт заяўляе, што Пхеньян за гэта трэба прыцягнуць да адказнасці. ЗША, у сваю чаргу, будуць працягваць праводзіць "стратэгію максімальнага ціску" на дыктатарскі рэжым, каб у будучыні падобныя кібератакі не паўтараліся. Аднак якім канкрэтна будзе адказ, дарадца Дональда Трампа не ўдакладніў.

Як вядома, з-за ядзернай праграмы Паўночнай Карэі і ракетных выпрабаванняў на гэтую краіну накладзеныя сур'ёзныя эканамічныя санкцыі. ЗША ўключылі КНДР у спіс краін, якія падтрымліваюць тэрарызм на дзяржаўным узроўні.

ЗША ўсклалі на КНДР адказнасць за кібератаку з выкарыстаннем WannaCry
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі