Вы тут

ЗША прыцягнуць беларускую ўладу да адказнасці за закрыццё мяжы з Украінай

Закрыцце мяжы з Украінай — гэта не больш, чым спроба адцягнуць увагу ад рэпрэсіяў у адносінах да беларускага народу/Unsplash.com/

Улады Беларусі, зачыняючы мяжу з Украінай, спрабуюць адцягнуць увагу ад парушэння правоў чалавека ў рэспубліцы, паведамляе Reuters са спасылкай на сваю крыніцу ва ўрадзе ЗША. 

"Мы працягнем стаяць на баку беларускага народа і прыцягваць рэжым да адказнасці", — пракаментаваў міжнароднаму агенцтву высокапастаўлены чыноўнік ва ўрадзе ЗША.

Аднак, прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі пад час брыфінгу не дала прамога адказу на пытанне аб рэакцыі Злучаных Штатаў на заяву Беларусі.

Нагадаем, што Міністэрства замежных спраў Украіны абвінаваціла Беларусь у непавазе дэмакратычных каштоўнасцяў пасля выхаду краіны з праграмы Еўрапейскага саюза (ЕС) "Усходняе партнёрства".  Пасля гэтага, 2 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мяжа з Украінай цалкам перакрываецца. Такое даручэнне ён даў памежным войскам. Нібыта адтуль у нашу краіну паступае шмат зброі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.