ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні Расіі, у “чорны спіс” трапіла “фабрыка троляў”

ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні Расіі, у “чорны спіс” трапіла “фабрыка троляў”

Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыі ў дачыненні Расіі. У “чорны спіс” дадалі 14 асоб, у тым ліку і бізнесмена Яўгена Прыгожына. Таксама ў яго трапіла так званая “фабрыка троляў” — “Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў” (мяркуецца, што яго фінансаваў Прыгожын), інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Адзначаецца, што санкцыйны спіс папоўніўся новымі фігурантамі ў адпаведнасці з “Актам супрацьдзеяння праціўнікам Амерыкі праз санкцыі”, які летась падпісаў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. У заяве кіраўніка Мінфіна ЗША Сціва Мнучына адзначаецца, што ўлады Злучаных Штатаў “супрацьстаяць варожай кіберактыўнасці Расіі, уключна са спробай умяшальніцтва ў амерыканскія выбары”. Таксама анансавана ўвядзенне дадатковых санкцый у дачыненні расійскіх чыноўнікаў і алігархаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі