Вы тут

ЗША папярэдзілі Кітай пра сур'ёзныя наступствы аказання ваеннай дапамогі Расіі

Джэйк Саліван / pap.pl

ЗША папярэдзілі Кітай пра сур'ёзныя наступствы ў выпадку аказання ваеннай дапамогі Расіі, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Напярэдадні крыніцы вядучых амерыканскіх газет паведамілі, што Масква звярнулася з такой просьбай да Пекіна. Праўда, дакладна невядома, пра якую менавіта дапамогу ішла гаворка, які быў адказ КНР, і ці была такая просьба РФ увогуле.

Амбасада Кітая ў ЗША заявіла, што ёй нічога невядома аб просьбе Расіі.

"Мы паведамілі Пекіну, што не будзем стаяць у баку і не дазволім якой-небудзь дзяржаве кампенсаваць страты Расіі ад эканамічных санкцый", — заявіў у эфіры CNN дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.

Папярэджанне Салівана прагучала напярэдадні яго сустрэчы ў Рыме з кітайскім дыпламатам, членам палітбюро кампартыі Ян Цзэчы, на якой будзе абмяркоўвацца вайна ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.