ЗША дапамогуць Беларусі змагацца з каранавірусам — вылучаць 1,3 мільёна долараў

ЗША дапамогуць Беларусі змагацца з каранавірусам — вылучаць 1,3 мільёна долараў

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША дапаможа Беларусі змагацца з каранавірусам. Федэральны орган выканаўчай улады амерыканскага ўраду вылучыць 1,3 мільёна доляраў.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства, сродкі пойдуць на фінансаваньне сістэмы аховы здароўя для барацьбы з COVID-19: падрыхтоўку лабараторый, паляпшэнне дыягностыкі віруса і іншыя мерапрыемствы. 

У сувязі з пандэміяй каранавіруса  Дзяржаўны дэпартамэнт і Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці вылучылі 274 мільёна долараў на дапамогу дзясяткам краінам, сярод якіх апынулася і Беларусь. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі