ЗША анансавалі пашырэнне санкцый супраць юрыдычных асоб з РБ і РФ

ЗША анансавалі пашырэнне санкцый супраць юрыдычных асоб з РБ і РФ

ЗША анансавалі пашырэнне санкцый супраць юрыдычных асоб з РБ і РФ. Іх мэта — адсекчы гэтыя структуры ад атрымання амерыканскіх высокіх тэхналогій. Мяркуецца, што ў выніку будуць пагоршаныя пазіцыі расійскага абарончага, аэракасмічнага і марскога сектараў.

У "чорны спіс" дададуць яшчэ 120 арганізацый са згаданых краін, і іх агульная колькасць перавысіць 200. У бліжэйшыя дні пра гэта аб'явіць Міністэрства гандлю Злучаных Штатаў. Гэта пакаранне за расійскую агрэсію супраць Украіны (Беларусь разглядаецца як саўдзельнік).

З 1 красавіка пачынаюць дзейнічаць санкцыі ЗША супраць Беларускай калійнай кампаніі, якія анансаваліся яшчэ летась. Яны зробяць яшчэ больш складанымі спробы беларускага боку наладзіць новыя лагістычныя ланцужкі для паставак калійных угнаенняў за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі