ZorkiText 2011: рускі рок на сцэне беларускага клуба (відэа, фота, гук)

120118 Svjardlou Zorki.mp3

Спярша здавалася, што ідэя — скончыць канцэртам конкурс лепшых тэкстаў беларускай рок-музыкі ZorkiText 2011 — правалілася. Глядзіце самі: у конкурсе перамаглі "Серебряная свадьба", "Ляпис Трубецкой" ды "Петля пристрастия", а на канцэрт запрошаныя чатыры іншыя, прычым не вельмі-та вядомыя гурты.

Пра тое, як гэта было, пра тое, ці спадабаўся канцэрт чалавеку, таксама вядомаму як Фёдар, і пра тое, як сцэна R-club ператварылася ў рынг, на якім музыкі з Магілёва і Мінска па чарзе калашмацілі адно аднаго і гледачоў, чытайце ніжэй — у відэа-фота-аўдыёрэпартажы Еўрарадыё.

Юлія Ліж, рэдкатарка ZorkiBlog.by

 

Алесь Камоцкі, адзін з сябраў журы конкурса

Фіналісты конкурса (а іх было аж 12) атрымліваюць узнагароды

 

Эксперты ZorkiBlog прызналі лепшымі тэксты Святланы Бень

 

З пераможцаў толькі Бенька з'явілася на сцэне R-club. Дыплом і цацачнае мядзведзянятка ёй у рукі! Ілля Чарапко-Самахвалаў з "пятлі" апраўдаў сваю адсутнасць гастролямі, а чаму не прыехаў Сяргей Міхалок, думаю, кожнаму і так зразумела. Пасля таго, як прызы былі раздадзеныя, канцэрт пачала гродзенская група "Некоторое отсутствие пуговиц".

 

"Некоторое отсутствие пуговиц"

 

 

Гледачоў сабралося чалавек 200. Шмат хто прыехаў з Магілёва

 

 

"Ёсць гурты, якія проста качаюць. Граюць дзеля драйва, дзеля таго, каб быў кач. А ёсць гурты, якія яшчэ, у дадатак да гэтага, хочуць нешта сказаць. Вось я і прыйшоў паслухаць, што ў гэтым плане ёсць і як маладыя людзі сабе гэта ўяўляюць. Пакуль што я не расчараваны", — адкаментаваў тое, што адбывалася на сцэне, басіст гурта The UNB Фёдар Васілеўскі. The UNB вядомыя сваімі глыбокімі, вытанчанымі тэкстамі, таму меркаванне чалавека, таксама вядомага як Фёдар, дарагога каштуе.

 

Тое, што адбывалася далей, чымсьці нагадвала выяздны матч магілёўскага "Дняпра" у сталіцы... Фанаты магілёўскіх гуртоў складалі на стадыёне у зале прыкладна палову. Яны добра прымалі і сваіх, і чужых. Але нашмат цяплей, чым на "Бульваръ", рэагавалі на "Калачиком рядом" и "Сердце дурака".

 

Зусім як на футболе

 

"Калачиком рядом"

 

"Калачиком рядом", безумоўна, гэта самае меладычнае, самае прыгожае, што ёсць зараз у магілёўскай рок-музыцы. Акрамя традыцыйных для рок-гуртоў гітараў з бубнамі, "калачыкі" выцягнулі на сцэну клавішы, скрыпку, флейту і саксафон. Атрымалася вельмі паўнагучна, з дзіўнаватымі, але прыемнымі гармоніямі, якія буялі ва ўступах песень і ў прыспевах, але сыходзілі на задні план, ледзь толькі пачыналіся словы куплета.

 

kala4ikom_riadom_-_abaviazak.mp3

 

 

 

"Дзіўна, што сярод фіналістаў конкурса ZorkiText 2011 няма ніводнага, хто пісаў бы на беларускай мове, — дзеліцца назіраннем адзін з гледачоў. — Мне не хапае ў гэтым канцэрце тых жа Akute. Але робіцца добра зразумела, што цэнтр рускамоўнага року ў Беларусі — Магілёў!"

 

Абвергнуць гэтую думку спрабуе "Бульваръ" з Мінска. Фрыкі ў фраках граюць драйвова, але пасля мілагучных "калачыкаў" падаюцца занадта рэзкімі і цяжкімі. А літара "ъ" у назве гурта выглядае так жа бессэнсоўна, як і пры канцы слова "Бульбашъ".

"Бульваръ" (Мінск)

 

Пры канцы свайго сэта "Бульваръ" заспяваў даволі цікавы кавер на "Капітал" "ляпісаў":

 

boulevard_-_kapital.mp3

 

"Ты так желанна и так недоступна, // Как мечта онаниста, сломавшего руку". У конкурсе ZorkiBlog 2011 "Бульваръ" занялі 6-е месца з 12.

 

 

 

А пасля, на радасць магілёўскім гледачам і на развітанне мінчукам, на сцэну выйшаў гурт "Сердце дурака" лідар магілёўскай рок-сцэны. Вось вам відэа з выступу гурта "Сердце дурака"...

 

 

...ды іх жа новая песня "Студзень":

serdce_duraka_-_studzien

Падсумуем вынікі. Канцэрт ZorkiText 2011 сабраў, хаця і не асноўных, але сапраўдных тэкставікоў беларускай рок-сцэны. Вырашыць звышзадачу аб'яднання ў адным канцэрце "Серебряной свадьбы" ды "Петли пристрастия" па-ранейшаму атрымліваецца толькі ў чараўніка-прамоўтэра Сашы Багданава. Арганізатары "Зоркага тэкста" звышзадачаў перад сабой не ставілі. Імпрэза ў іх атрымалася, хаця і не зорная, але цікавая. Але Akute сапраўды не хапала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі