Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц выраслі на 323 млн долараў

Фота: pixabay.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц выраслі на 323,3 млн долараў альбо на 4,7%. На 1 снежня яны складалі 7 млрд 439 млн 900 тысяч долараў (паводле папярэдняй інфармацыі), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Адзначаецца, што ЗВР выраслі за кошт паступлення ў бюджэт замежнай валюты, у тым ліку за кошт экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Таксама ад продажу на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюты.

У кастрычніку 2018-га ЗВР Беларусі таксама выраслі — на 181,3 млн долараў ці на 2,6%. На 1 студзеня 2018 года золата-валютныя рэзервы складалі 7 млрд 315,3 млн долараў. Атрымліваецца, што за 11 месяцаў яны выраслі толькі на $125 мільёнаў.