Зняволеныя з Беларусі могуць згуляць на міжнародным шахматным турніры

Зняволеныя з Беларусі могуць згуляць на міжнародным шахматным турніры

Зняволеныя з Беларусі могуць згуляць на міжнародным шахматным турніры. Ён запланаваны на 5-6 жніўня, інфармуе ria.ru. У спаборніцтвах сярод зняволеных пагадзіліся паўдзельнічаць ЗША, Вялікабрытанія, Расія, Арменія, Іспанія, Бразілія. Па словах прадстаўніка Федэральнай службы выканання пакаранняў РФ Аляксандра Мацвяенкі, беларусы пакуль далі папярэднюю згоду.

Удзельнікаў міжнароднага шахматнага турніру не будуць збіраць у адным месцы — яны згуляюць праз інтэрнэт. Матчы паміж камандамі будуць адбывацца на чатырох дошках. У кожнай зборнай можа быць да 8 шахматыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі