Знойдзены пад машынай расіяніна прадмет "не з'яўляецца выбуховым прыстасаваннем"
Здарэнне адбылося раніцай 26 жніўня ў пункце пропуску "Брэст". Грамадзянін РФ уязджаў у нашу краіну з Польшчы.
Знойдзены на мяжы пад машынай расіяніна прадмет "не з'яўляецца выбуховым прыстасаваннем", паведамляе Следчы камітэт. Падкрэсліваецца, што гэта папярэдняя выснова. Здарэнне адбылося раніцай 26 жніўня ў пункце пропуску "Брэст". Грамадзянін РФ уязджаў у нашу краіну з Польшчы. Беларускія памежнікі заўважылі прымацаваную на дно аўто ў раёне пярэдняга пасажырскага сядзення "бомбу". На месца выклікалі сапёраў.
Цяпер пункт пропуску працуе. На месца прыехалі следчыя.
Сапёры каля аўтамабіля / vk.com/gpkgovby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.