Зноў даражэе аўтамабільнае паліва, за выключэннем АІ-92

Зноў даражэе аўтамабільнае паліва, за выключэннем АІ-92

Зноў даражэе маторнае паліва. Ад 16 снежня канцэрн “Белнафтахім” вызначае для беларускіх АЗС наступныя кошты: АІ-95-К5-Еўра — 1,54 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,75 рубля, ДП — 1,54 рубля. Кошт АІ-92-К5-Еўра не мяняецца.

У канцэрне “Белнафтахім” адзначаюць, што сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 71,1 долара. Кошт на нафту, якую пастаўляюць на беларускія НПЗ, за такі ж самы перыяд вырас на 27% у доларавым эквіваленце і на 37% у рублёвым. Таму кошты на нафтапрадукты паступова даражэюць, каб кампенсаваць выдаткі заводаў на набыццё сыравіны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі