Вы тут

Зноў антырэкорд: на 4 снежня — 1744 новыя пацыенты з COVID-19 за суткі

Каранавірус у Беларусі / sb.by

Па стане на 4 снежня ў Беларусі зарэгістраваныя 1774 новыя пацыенты з COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Ад пачатку эпідэміі былі зарэгістраваныя 143 383 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.

За апошнія суткі памерлі 9 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. За ўвесь час эпідэміі афіцыйная лічба памерлых — 1190. 

З лякарняў за мінулыя суткі выпісалі 1 647 пацыентаў. Агулам жа, паводле Мінздароўя, паправіўся 120 571 чалавек, у якога раней быў пацверджаны каранавірус.

За час эпідэміі ў краіне зрабілі 3 367 889 тэстаў (+32 101).

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.