Зніжаецца колькасць беларусаў з алкагольнай залежнасцю

Зніжаецца колькасць беларусаў з алкагольнай залежнасцю

Зніжаецца колькасць беларусаў з алкагольнай залежнасцю. Пра гэта паведаміў Аляксей Кралько, загадчык Рэспубліканскім цэнтрам наркалагічнага маніторынгу і прэвенталогіі РНПЦ псіхічнага здароўя. Паводле яго слоў сёлета ў першыя восем месяцаў новых пацыентаў у нарколагаў стала на 6% менш, чым з'явілася ў аналагічны перыяд мінулага года. Агулам на ўліку знаходзіцца 156 тысяч чалавек, паведамляе БЕЛТА.

Грунтуючыся на статыстыцы, медыкі заяўляюць, што сітуацыя ў Беларусі з алкагольнай залежнасцю паляпшаецца. Запланаванае новаўвядзенне — лекары агульнай практыкі пачнуць выяўляць у сваіх пацыентаў злоўжыванне алкаголем і пры неабходнасці будзе аказаная дапамога.

Пра тое, што ў Беларусі сталі менш ужываць алкаголь, было заяўлена яшчэ летась (гл. відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі