Зніклую першакурсніцу Ляхавіцкага каледжа шукаюць трэці тыдзень

Зніклую першакурсніцу Ляхавіцкага каледжа шукаюць трэці тыдзень

Трэці тыдзень шукаюць непаўналетнюю дзяўчыну, якая знікла ў Ляхавічах, паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Анёл".

1 кастрычніка каля 5-й гадзіны раніцы 16-гадовую Аляксандру Мазуніну бачылі ў Мінску недалёка ад вуліцы Лапаціна. Як мяркуюць пашукавікі, дзяўчына можа знаходзіцца ў раёнах Новая Баравая, Копішча, Зялёны Луг.

Аляксандра Мазуніна — ураджэнка Салігорска, вучыцца на першым курсе Ляхавіцкага аграрнага каледжа. Увечары 15 верасня яна сышла з інтэрната каледжа. Заяву пра яе знікненне ў міліцыю падаў бацька.

Паведамляецца, што раней дзяўчына ўжо сыходзіла з дома.

Ляхавіцкі райаддзел Следчага камітэта 29 верасня пачаў крымінальную справу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі