Вы тут

Зніклага 10-гадовага хлопчыка знайшлі ў Чыжоўцы. Яго пазналі па фота з сацсетак

Фота з групы ПВА "Анёл" у "ВКантакце".

"На пытанне, дзе Данілка начаваў, ён называе розныя адрасы. Мабыць, не хоча быць зусім адкрытым з намі, — распавядае Еўрарадыё камандзір "Анёла" Сяргей Коўган— Знайшлі яго ў Чыжоўцы. Мінакі апазналі хлопчыка па арыентоўцы, распаўсюджанай праз сацыяльныя сеткі. Паведамілі нам адрас, дзе ён знаходзіцца, і пастаялі з ім. Мы прыехалі, прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Адразу ж звязаліся з бацькамі, каб сказаць, што ён знойдзены жывым, і з ім ўсё добра".

У пошуках хлопчыка удзельнічала каля 30 валанцёраў. Яны адпрацоўвалі тэрыторыю, што прылялае да месца, дзе яго, як мяркуецца, бачылі. "Гэта быў той раён, мы знаходзіліся побач. Нам спатрэбілася літаральна тры хвіліны, каб прыехаць па адрасе, дзе яго знайшлі", — працягвае Сяргей Коўган.

Видео: "Онлайнер".

Мама Данілкі сына яшчэ не бачыла — паспела толькі пагаварыць з ім па тэлефоне. "Ён увесь час плача. Я пытаюся: "Як ты сябе адчуваеш, ці баліць што-небудзь?" Ён кажа, што ўсё добра... Плача, і ўсё", — распавядае Вера Сакалоўская.

Пасля таго, як хлопчык знайшоўся, яго адвезлі ў РАУС Ленінскага райна Мінска. Да вечара 11 студзеня Даніла Сакалоўскі будзе дома.

Данила Соколовский. Фото из соцсетей.