Вы тут

Зніклае трохгадовае дзіця ў Хойніках міліцыя знайшла меней чым за гадзіну

Аўтамабіль, у якім знайшлі хлопчыка / Скрыншот з відэа УУС Гомельскага аблвыканкама

У Хойніках трохгадовы хлопчык позна ўвечары гуляў на вуліцы, а пасля знік, паведамляе партал "Сильные новости".

Маці хлопчыка патэлефанавала ў міліцыю, на месца здарэння выехалі следчыя і патруль. Знайшлі дзіця прыблізна праз дваццаць хвілін. Падчас агляду бліжэйшых двароў міліцыянты зазірнулі ў паўразабраны легкавы аўтамабіль: дзіця забралася на пярэдняе месца і заснула. 

Знікненне дзяцей у Беларусі дастаткова частая з'ява. Часцей за ўсё такія здарэнні заканчваюцца добра. Але вядомыя і трагічныя выпадкі. Найбольшую небяспеку для малых дзяцей, якія застаюцца без нагляду дарослых, уяўляюць вадаёмы, каналізацыйныя калодзежы, кар'еры і будаўнічыя аб'екты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.